Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біямэтрычныя пашпарты ўвядуць у Беларусі з 1 верасьня. Што гэта зьменіць


Пашпарт
Пашпарт

Улады разьлічваюць, што выкарыстаньне біямэтрычных пашпартоў дазволіць аўтаматызаваць працэдуру ідэнтыфікацыі асобы, спрасьціць праходжаньне пашпартнага кантролю пры перасячэньні мяжы, будзе спрыяць разьвіцьцю электронных сэрвісаў.

У дакумэнты новага тыпу будзе ўбудаваная мікрасхема, якая зьмяшчае фотавыявы, адбіткі пальцаў рук і іншыя пэрсанальныя дадзеныя ўладальніка, піша Белта.

Агулам зьявіцца 8 новых відаў дакумэнтаў, якія зьмяшчаюць біямэтрычныя дадзеныя, у тым ліку ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна і біямэтрычны пашпарт. За выдачу ідэнтыфікацыйнай карты трэба будзе заплаціць 1,5 базавай велічыні (1 БВ — Br29), біямэтрычнага пашпарта – 2 БВ.

ID-карты плянуецца выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі для пасьведчаньня асобы ўладальніка. Біямэтрычныя пашпарты спатрэбяцца для выезду за мяжу. Вырабіць пашпарт будзе магчыма, толькі калі заяўнік мае ідэнтыфікацыйную карту.

Абавязковай замены пашпартоў, якія ёсьць цяпер у насельніцтва, на новыя біямэтрычныя дакумэнты не плянуецца. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які дзейнічае цяпер, будзе выдавацца на ранейшых умовах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG