Лінкі ўнівэрсальнага доступу

160 выпадкаў блякаваньня дротам. МУС падвяло вынікі пасьлявыбарчай «рэйкавай вайны»


Праверка чыгуначных рэек пасьля блякаваньня руху.

Ад пачатку 2020 году МУС Беларусі зафіксавала звыш паўтары сотні фактаў накладаньня дроту на рэйкі і выявіла 29 падазраваных у гэтым.

Як паведамілі ў сілавым ведамстве, летась па ўсёй Беларусі выяўлена каля 160 спробаў блякаваньня чыгуначных рэек. Некаторыя затрыманыя раскайваюцца, што рабілі гэта ў тым ліку пад уплывам «дэструктыўных рэсурсаў».

«На 41-гадовага жыхара Віцебску выйшаў абласны крымінальны вышук. Мужчына працаваў таксістам, выкарыстоўваючы працоўнае аўто для зьдзяйсьненьня злачынства: прыяжджаў да чыгункі і замыкаў рэйкі, накладаючы на іх дрот», — адзначаюць у міністэрстве.

Віцябляніна прызналі падазраваным у крымінальных справах за наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG