Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі выявілі новы штам каранавірусу


Шпіталь у Лё-Ман у Францыі. Ілюстрацыйнае фота

ПЦР-тэсты не распазнаюць новы штам, і навукоўцы цяпер працуюць над тым, каб высьветліць прычыны гэтага.

На захадзе Францыі, у рэгіёне Брэтань у пацыентаў выявілі заражэньне новым штамам каранавірусу, які выклікае COVID-19. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Францыі.

Новы штам выяўлены ў выніку ўспышкі інфэкцыі ў шпіталі гораду Ляньён у дэпартамэнце Кот-д’Армор. Паводле зьвестак на 13 сакавіка, «у васьмі з 79 выяўленых у шпітальным цэнтры выпадкаў заражэньня каранавірусам гаворка ідзе пра новы штам», падкрэсьлілі ў міністэрстве.

У ведамстве адзначылі, што выявіць новы варыянт было складана: у пацыентаў сустракаліся сымптомы, тыповыя для COVID-19, аднак усе праведзеныя тэсты давалі адмоўны вынік. Для дыягнаставаньня заражэньня гэтай разнавіднасьцю вірусу можа спатрэбіцца сэралягічны аналіз крыві.

Паводле папярэдніх зьвестак, новы штам ня больш небясьпечны за першасны.

У Францыі выявілі больш за чатыры мільёны выпадкаў заражэньня каранавірусам, амаль 91 тысяча інфікаваных памерлі. У краіне дзейнічаюць абмежавальныя меры і ўведзена камэнданцкая гадзіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG