Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмовіла ў экстрадыцыі беларуса, якой патрабаваў Менск


Суд у Варшаве, а ўсьлед за ім і міністар юстыцыі, вырашылі, што Польшча ня будзе выдаваць Менску грамадзяніна Беларусі, бо на сваёй радзіме ён можа пацярпець ад рэпрэсій.

«Наш кліент пастаянна жыве ў Польшчы з 2017 году. З таго часу мы дапамагаем яму легалізаваць сваё знаходжаньне і працу, а таксама весьці бізнэс у Польшчы, — сказаў газэце Rzeczpospolita юрыст беларуса Вадзіма, выдачы якога дамагаўся Менск пры дапамозе ордэру Інтэрполу.

Улады Беларусі абвінавацілі Вадзіма ў махлярствах, якія ён нібыта ўчыніў у 2011 і 2014–2017 гг. Мужчына ў сваю чаргу запэўніў польскіх праваахоўнікаў, што ён невінаваты.

Польскі суд, які разглядаў справу Вадзіма, выклікаў сьведак зь Беларусі і ўстанавіў, што за просьбай беларускіх уладаў прыцягнуць яго да адказнасьці стаіць толькі адна мэта: палітычныя рэпрэсіі.

У сваім рашэньні адмовіць у выдачы польскі судзьдзя таксама зьвярнуў увагу на тое, што Аляксандар Лукашэнка не прызнаецца як прэзыдэнт шэрагам краінаў, у тым ліку Польшчай, і што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG