Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкордная партыя гераіну трапіла ў Беларусь з Ірану транзытам праз Расею — больш за 500 кг


Наркотыкі з Аўганістану, ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы чатырох ураджэнцаў Блізкага Ўсходу і Ўсходняй Эўропы, абвінавачаных у збыце гераіну.

Згодна з матэрыяламі справы, цягам траўня–лістапада 2019 году ўдзельнікі міжнароднай групоўкі арганізавалі пастаўку асабліва небясьпечнага наркатычнага сродку гераіну з тэрыторыі Аўганістану ў краіны Эўразьвязу праз Беларусь.

Як паведамляе Сьледчы камітэт, у выніку расьсьледаваньня выяўлена, што наркатычны сродак увезьлі ў Беларусь пад выглядам садавіны з Ірану транзытам праз Расею.

Кантрабанду схавалі ў складзкім памяшканьні на тэрыторыі Заводзкага раёну Менску ў сьцяне бытоўкі. Агулам праваахоўнікі канфіскавалі больш за 500 кг гераіну.

Удзельнікам арганізаванай групы, залежна ад ролі кожнага, выстаўлена абвінавачаньне па ч. 1 арт. 285 і ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Чатыры чалавекі зьмешчаныя пад варту.

Справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG