«Песьня, якую вы чуеце, — старажытная беларуская малітва, песьня нашых продкаў, дзе жанчына просіць багоў адагнаць бяду зь яе зямлі. Гэтым відэа мы таксама хочам выказаць пратэст Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якая накіроўвае на „Эўравізію“ праўладны гурт зь непрафэсійнай творчасьцю нізкага мастацкага ўзроўню. Такі выбар няславіць усіх беларусаў», — гаворыцца ў анатацыі да кліпу.
Shuma прапануе «эмігранцкую вэрсію» песьні замест афіцыйнай, каб у слухачоў склалася праўдзівае ўражаньне ад сапраўднай беларускай музыкі.