Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вырасла колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, 2016 год

На пачатак сакавіка 2021 году ў Беларусі зарэгістравана 8,3 тысячы беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў цэнтрах занятасьці, паведамляе Мінпрацы. Месяц таму іх было крыху менш — 8,1 тысячы, год таму — на 18 адсоткаў больш (10,2 тысяч чалавек).

У гэту статыстыку не ўваходзяць тыя, хто самастойна шукае працу, таму фактычнае беспрацоўе ў Беларусі прыкметна вышэй, чым афіцыйнае.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі і ў параўнаньні з 1 сакавіка 2020 году не зьмяніўся. Пры гэтым: у Берасьцейскай, Віцебскай, Горадзенскай і Магілёўскай абласьцях ён складае 0,3%, у Менскай і Гомельскай абласьцях — 0,2%, у Менску — 0,1%.

Колькасьць беспрацоўных на 1 сакавіка ў

  • Берасьцейскай вобласьці — 1,5 тысяч беспрацоўных,
  • Віцебскай — 1,3 тысяч,
  • Магілёўскай — 1,3 тысяч,
  • Горадзенскай — 1,2 тысяч,
  • Гомельскай — 1,1 тысяч,
  • Менскай — 1,1 тысяч,
  • у Менску — 0,8 тысяч.

У чацьвёртым квартале 2020 году ўзровень фактычнага беспрацоўя ў Беларусі склаў 4,1% ад колькасьці працоўнай сілы — гэта каля 210 тысяч чалавек.

Колькі вакансій прапануюць наймальнікі

Наймальнікі на 1 сакавіка заявілі аб наяўнасьці 72,1 тысячы працоўных месцаў, што на 13,6% менш, чым год таму (83,5 тысяч). Пры гэтым 61% ад агульнай колькасьці вакансій — рабочыя прафэсій (аднак да актуальнасьці інфармацыі, разьмешчанай у агульнарэспубліканскім банку вакансій, ёсьць нямала пытаньняў, бо ў ім нямала прапановаў, разьмешчаных у папярэднія гады, пачынаючы з 2016-га, і яны маглі ўжо страціць актуальнасьць).

«Пры гэтым у Менску на 1 беспрацоўнага прыпадае 20,3 вакансіі, у Менскай вобласьці — 13,2 вакансіі, Гродзенскай — 8,6 вакансій, Гомельскай — 8,5 вакансій, Брэсцкай — 5,6 вакансій, Магілёўскай — 5,5 вакансій, Віцебскай вобласьці — 4,9 вакансіі на 1 беспрацоўнага », — удакладняюць у Мінпрацы.

У ведамстве па-ранейшаму не паведамляюць, колькі складае сярэдняя дапамога па беспрацоўі. Максымальны памер дапамогі па беспрацоўі — 58 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG