Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўначы Менска зноў праблемы з вадой, улады падагналі цыстэрны


Праблемы ў вадой у Новай Баравой пад Менскам. 16 ліспапада 2020 году.
Праблемы ў вадой у Новай Баравой пад Менскам. 16 ліспапада 2020 году.

Жыхары мікрараёну «Зялёны Луг» паведамляюць пра тое, што з вадаправодных кранаў у іх кватэрах цячэ брудная карычневая вада.

Як патлумачылі «Мінск-Навіны» ў прадпрыемстве «Мінскводаканал», каля 10.00 у выніку пашкоджаньня трубаправоду халоднага водазабеспячэньня ў раёне дома № 37 на вул. Мірашнічэнкі адбылося забруджваньне вады, якая падаецца спажыўцам.

З праблемай сутыкнуліся жыхары дамоў № 11, 27, 29, 31, 37,47 на вуліцы Мірашнічэнка і дома № 20 на вуліцы Гамарніка.

Цяпер адключаюць абсталяваньне і рыхтуюцца да ліквідацыі пашкоджаньня. На час аднаўленчых работ арганізаваны падвоз пітной вады. Аўтацыстэрны разьмешчаны на дзьвюх кропках — на вуліцы Мірашнічэнкі, 27 і 47.

У «Мінскводаканале» дадалі, што спэцыялісты робяць усё магчымае для хутчэйшага вырашэньня праблемы.

Гэта ня першы выпадак аварый і падачы бруднай вады менскім спажыўцам за апошні час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG