Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны: пазабюджэтныя даходы будзем выкарыстоўваць толькі на мадэрнізацыю


Рэпэтыцыя вайсковага параду ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны пракамэнтавала ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 9 сакавіка № 85 «Аб выкарыстаньні пазабюджэтных сродкаў».

«Сродкі, якія вайсковыя часьці атрымліваюць ад дзейнасьці, якая прыносіць даходы (здачы мэталалому, здачы ў арэнду будынкаў, якімі не карыстаюцца, і гэтак далей), пасьля выплаты падаткаў указ загадвае выкарыстоўваць выключна на набыцьцё, рамонт або мадэрнізацыю ўзбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі і маёмасьці, а таксама на ўтрыманьне i разьвіцьцё матэрыяльна-тэхнічнай базы», — патлумачыла міністэрства.

Міністэрства адзначыла, што дае гэтае тлумачэньне «ў сувязі з распаўсюджваньнем асобнымі псэўдаэкспэртамі інфармацыі аб тым, што ўказ нібыта „дазваляе вайскоўцам сумяшчаць паслугі ў сфэры бясьпекі зь дзейнасьцю па атрыманьні прыбытку“».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG