Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Іншага варыянту, акрамя стала перамоваў, няма». Каардынацыйная рада прадставіла канцэпцыю прымірэньня


Максім Баграцоў
Максім Баграцоў

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў расказаў у інтэрвію «Свабодзе» пра Канцэпцыю аднаўленьня законнасьці і нацыянальнага прымірэньня, якую распрацавалі чальцы КР.

Дакумэнт апублікаваны на сайце арганізацыі. У ім па кроках расьпісана, як можна аднавіць законнасьць і пераадолець раскол паміж грамадзтвам і чыноўнікамі з сілавікамі, якія выконваюць загады Аляксандра Лукашэнкі.

Пра што гаворка ў Канцэпцыі:

  • Аднаўленьне законнасьці і нацыянальнае прымірэньне ў Беларусі выключае групавую адказнасьць.
  • Прыналежнасьць да якой-небудзь арганізацыі ня можа быць падставай для прыцягненьня да адказнасьці, калі не даказана дачыненьне асобы да парушэньняў правоў грамадзянаў.
  • Асобы, занятыя ў сыстэме дзяржаўнай улады, і не датычныя да супрацьпраўных дзеяньняў, не падпадаюць якім-небудзь абмежаваньням, спагнаньням і працягваюць выконваць свае службовыя абавязкі ў звычайным парадку.
  • Поўная кампэнсацыя прычыненай шкоды за кошт фонду, сфармаванага зь дзяржаўнай маёмасьці і грашовых сродкаў, з магчымасьцю наступнага спагнаньня сумы кампэнсацыі за кошт вінаватых асоб у выпадку ўстанаўленьня такіх.
  • Неабходнай умовай ужываньня працэдуры прымірэньня зьяўляецца раскаяньне асоб, што ажыцьцяўлялі супрацьпраўныя дзеяньні.

Што сказаў Максім Баграцоў:

  • «Задача КР — правесьці дыялёг і адэкватныя перамовы ў той момант, калі ўлады будуць да гэтага нарэшце гатовыя. Праблема ня вырашаная. Улады можа мець ілюзію, што яна ўсё замяла пад дыван. У выніку іншага варыянта, як сядаць за стол перамоваў і вырашаць, як з крызісу выходзіць разам, ня будзе».
  • «Мы ня можам мадэрнізаваць Беларусь, не даючы сыгналаў людзям, якія працуюць ва ўладзе, што насамрэч ёсьць шлях. Калі дзейнічаць толькі мэтадамі ціску, то іх гэта толькі мабілізуе, бо яны разумеюць, што яны пад сьцяной. Усе мы беларусы і рана ці позна нам давядзецца гэтыя пытаньні ўздымаць».
  • «Я ведаю вельмі мала людзей, якія лічаць люстрацыю адэкватным сродкам вырашэньня праблемаў. Гэта хутчэй апанэнты згушчаюць фарбы, каб мабілізаваць сваіх прыхільнікаў. Але нічога такога не будзе. Няма ні ў каго такой задачы, хаця ўзровень эмоцыяй зашкальвае».
  • «Аднавіць законнасьць можна толькі законамі. Нельга ўсталяваць закон беззаконьнем, сілай. Аўтары канцэпцыі кажуць, што спатрэбяцца адмысловыя законы, якія вернуць усіх у рамках законных адносінаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG