Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане праз рэфэрэндум хочуць узмацніць уладу прэзыдэнта


У парлямэнце Кіргізстану
У парлямэнце Кіргізстану

Кіргіскі парлямэнт прыняў у другім і трэцім чытаньнях законапраект аб правядзеньні рэфэрэндуму аб папраўках у Канстытуцыю краіны. Галасаваньне прызначылі на 11 красавіка.

Новы варыянт Асноўнага закону значна ўзмоцніць прэзыдэнцкую ўладу, у тым ліку даўшы прэзыдэнту магчымасьць перавыбірацца на другі тэрмін.

У выпадку прыняцьця паправак краіна фактычна пяройдзе да прэзыдэнцкай формы кіраваньня. Акрамя таго, у ёй прапануецца стварыць новы орган — Народны курултай, які будзе «найвышэйшым дарадчым, кансультацыйным і каардынуючым органам». Яго будзе склікаць прэзыдэнт. Прапануецца стварыць асобны Канстытуцыйны суд і скараціць колькасьць парлямэнтароў.

Шэраг кіргіскіх палітыкаў і юрыстаў заяўляюць, што праект прымаецца з парушэньнем працэдур. Поўны тэкст прапанаванага для рэфэрэндуму дакумэнту яшчэ не апублікаваны. Адклікаць папраўкі заклікала Міжнародная няўрадавая арганізацыя Human Rights Watch.

Тым ня менш за закон у чацьвер прагаласавалі 94 дэпутаты парлямэнту, і толькі шасьцёра прагаласавалі супраць, перадае кіргіская служба Радыё Свабода. У гэты дзень дэпутаты не абмяркоўвалі папраўкі, а толькі галасавалі за іх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG