Паводле прэс-службы Ціханоўскай, яны абмеркавалі:
- апошнія суды супраць журналістаў і актывістаў Беларусі, атаку на праваабарончы цэнтар «Вясна» і перасьлед мясцовых лідэраў;
- важнасьць спыненьня гвалту, вызваленьня палітвязьняў, вяртаньня людзям права выбіраць. Усё гэта праз дыялёг зь беларускім грамадзтвам;
- аднаўленьне і пашырэньне санкцый ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі;
- плянаваны візыт Ціханоўскай у ЗША.
Ціханоўская заклікала ЗША і ўсю міжнародную супольнасьць дзейнічаць хутка і зладжана, а таксама паўтарыла, што мэта дэмакратычных сіл Беларусі — новыя свабодныя і справядлівыя выбары ўжо сёлета ўвосень.