Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турме памёр ужо другі паплечнік арыштаванага лідэра М'янмы


Паліцыя разганяе пратэст у М'янме

Чыноўнік Зо М’ят Лін з партыі дзяржаўнага дарадцы М’янмы Аун Сан Су Чы памёр у зьняволеньні пасьля затрыманьня вайскоўцамі раней у той жа дзень. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Паводле былога чальца парлямэнту Ба Міо Тэйна, калега па партыі Аун Сан Су Чы быў арыштаваны каля 22:00 у панядзелак па менскім часе (пасьля паўночы ў Мʼянме)

«Цяпер сваякі спрабуюць забраць цела з вайсковага шпіталя», — паведаміў экс-парлямэнтар.

У нядзелю агенцтва Reuters паведамляла пра сьмерць яшчэ аднаго ўзятага пад варту чальца Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. Па дадзеных агенцтва, на яго целе былі выяўленыя сьляды, якія могуць сьведчыць пра катаваньні.

1 лютага вайскоўцы ў Мʼянме абʼявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча тэрмінам на год і адхіленьні ад улады кіраўніцтва краіны, патлумачыўшы гэта маштабнымі фальсыфікацыямі на выбарах, якія прайшлі ў лістападзе. Затрымалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку прэзыдэнта Віна Мʼіна і фактычнага кіраўніка краіны Аун Сан Су Чы, партыя якой перамагла на выбарах і павінна была пачаць фармаваньне ўраду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG