Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Максіма Знака пакінулі пад вартай да 9 траўня


Максім Знак, архіўнае фота.

Сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады юрысту Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

Пра чарговую пастанову з рашэньнем пакінуць юрыста Максіма Знака пад арыштам паведаміў адвакат палітвязьня Дзьмітры Лаеўскі, піша Tut.by.

Лаеўскі ўжо заявіў, што разам з падабаронным абскардзяць рашэньне сьледзтва.

Максіма Знака затрымалі 9 верасьня і абвінавацілі ў «закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» (ч. 3 арт. 361 КК). 25 студзеня яму падаўжалі арышт папярэдні раз, да 9 сакавіка. Цяпер тэрмін утрыманьня пад вартай працягнулі яшчэ на два месяцы.

Таксама Максіма Знака вінавацяць паводле артыкулаў аб стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім, фінансаваньня яго дзейнасьці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

Абаронцы Знака лічаць, што яго падверглі крымінальнаму перасьледу ў сувязі з выказваньнем прафэсійнай думкі ў прававых пытаньнях і рэалізацыяй фундамэнтальных правоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG