Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле з прычыны гіпэрінфляцыі ўвядуць банкноты 1 мільён балівараў


Вэнэсуэльскія грошы
Вэнэсуэльскія грошы

Новыя купюры надрукуюць у Расеі, паведамляе DW. Вэнэсуэла ўжо амаль тры гады знаходзіцца ў цяжкім сацыяльна-эканамічным крызісе.

Вэнэсуэла на фоне гіпэрінфляцыі запускае ў абарачэньне новыя банкноты наміналам 200 тысячаў, 500 тысячаў і 1 мільён балівараў. «Новыя банкноты наміналам 200 тысячаў (11 цэнтаў ЗША), 500 тысячаў (27 цэнтаў ЗША) і 1 мільён сувэрэнных балівараў (паўдаляра) пачнуць паступова ўводзіцца ў зварот з 8 сакавіка 2021 году», — гаварылася ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Цэнтрабанку ў Каракасе ў пятніцу, 5 сакавіка. У Цэнтрабанку выказалі ўпэўненасьць у тым, што новыя купюры задаволяць патрэбы нацыянальнай эканомікі.

Вэнэсуэла ўжо амаль тры гады знаходзіцца ў стане найцяжэйшага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Па выніках 2018 году інфляцыя ў краіне склала 1,7 мільёны адсоткаў, а 2019 — каля 1000%. У якасьці адной з мер умацаваньня эканомікі ўлады краіны ўвялі новую валюту — сувэрэнны балівар, аднак і яго курс моцна ўпаў: у цяперашні час 1 даляр ЗША каштуе больш за 1,8 мільёны сувэрэнных балівараў.

У лютым 2020 года Bloomberg паведаміў, што друкаваць новыя банкноты для Вэнэсуэлы будзе расейская кампанія «Гознак», прычым плянуецца выпусьціць 300 мільёнаў новых банкнотаў. У самой расейскай кампаніі адмовіліся камэнтаваць гэтае паведамленьне.

У Беларусі самая высокая інфляцыя была ў 1992 годзе, тады рост спажывецкіх цэнаў за год перавысіў 2000%.

У гісторыі чалавецтва прыклады самай высокай гіпэрінфляцыі назіраліся ў ХХ стагодзьдзі — у Нямеччыне ў 1920-я гады, у Вугоршчыне пасьля Другой сусьветнай вайны, у Югаславіі ў 1990-я гады. У Нямеччыне ў 1923 годзе штомесячная інфляцыя складала 3 мільёны адсоткаў (падваеньне кожныя два дні).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG