Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеная грамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ зноў абвясьціла галадоўку


Натальля Хершэ на судзе 3 сьнежня 20202 году

Як даведаўся тэлеканал «Белсат», Натальля Хершэ адмовілася ад харчаваньня яшчэ 22 лютага, бо да яе зноў перасталі даходзіць лісты.

Нядаўна Натальлю перавялі ў гомельскую папраўчую калёнію № 4, але ейным сваякам, як таго патрабуе закон, цягам трох дзён пра тое не паведамілі. Таксама да грамадзянкі Швайцарыі не даходзілі лісты. Праз гэта 22 лютага яна адмовілася ад харчаваньня. Ці спыніла палітзьняволеная галадоўку, невядома.

Гэта ўжо другая галадоўка Натальлі Хершэ. 19 студзеня яна таксама адмовілася ад харчаваньня праз тое, што ёй перасталі прыходзіць лісты зь мінулага году. Пасьля гэтага яе перавялі ў камэру зь лепшымі ўмовамі. Цягам трох дзён ёй перадалі 38 лістоў. Тады Натальля спыніла галадоўку, бо яе патрабаваньні выканалі.

Грамадзянку Швайцарыі і Беларусі Натальлю Хершэ 7 сьнежня адправілі на два з паловай гады ў калёнію за супраціў міліцыянту. Паводле крымінальнай справы, 19 верасьня Хершэ затрымалі на мітынгу. Падчас затрыманьня Натальля ня выканала патрабаваньня пайсьці ў спэцтранспарт і схапіла 22-гадовага амапаўца Сяргея Кончыка за твар. Сарвала балаклаву, тым самым «сапсаваўшы форменнае абмундзіраваньне» і «нанёсшы цялесныя траўмы» ў выглядзе драпін. Матэрыяльная шкода за сапсаваньне балаклавы склала ўсяго 1 рубель.

Беларускія праваабаронцы палічылі прысуд непрапарцыйным парушэньню, палітычна матываваным і прызналі Натальлю Хершэ палітзьняволенай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG