Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская асабіста заклікала кіраўніка кампаніі Yara, якая купляе беларускі калій, далей ціснуць на беларускія ўлады


Сьвятлана Ціханоская.
Сьвятлана Ціханоская.

Сьвятлана Ціханоўская пагутарыла па тэлефоне зь гендырэктарам кампаніі Yara International, якая купляе беларускія калійныя ўгнаеньні, паведамляе прэс-служба экс-кандыдаткі на выбарах прэзыдэнта.

Пры размове прысутнічалі прадстаўнікі нарвэскага партнэра «Беларуськалію» і Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Ціханоўская расказала Свайну Туру Гульсэтэру, дырэктару Yara International, пра факты рэпрэсій супраць страйкаму «Беларуськалію», а таксама аб пытаньнях тэхнікі бясьпекі на прадпрыемстве.

«Ціханоўская заклікала нарвэскую кампанію аказаць ціск на кіраўніцтва „Беларуськалію“, а таксама зрабіць канкрэтныя і адчувальныя крокі для таго, каб спыніць рэпрэсіі супраць сяброў страйкаму прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Ціханоўскай.

  • Больш за 53 тысячы чалавек падпісалі пэтыцыю, у якой заклікалі кіраўніцтва Yara International прыпыніць супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем», які, як сьцьвярджаецца ў пэтыцыі, зьяўляецца адной з асноўных крыніц фінансаваньня сілавікоў, адказных за перасьлед дзясяткаў тысяч беларусаў.
  • Раней гендырэктар Yara International Свайн Тур Гульсэтэр і іншыя прадстаўнікі кампаніі заявілі, што падзяляюць пазыцыю нарвэскага ўраду ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі і правоў чалавека.
  • Нарвэжцы двойчы прыяжджалі ў Беларусь і сустракаліся з кіраўніцтвам «Беларуськалію» (18 верасьня і 10 сьнежня 2020 году) з нагоды страйку працоўных і ўмоваў працы на прадпрыемстве.
  • У студзені Сьвятлана Ціханоўская накіравала Гульсэтэру ліст, у якім заклікала кампанію прыпыніць кантракт зь «Беларуськаліем» і дапамагчы работнікам прадпрыемства, якія страйкуюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG