Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары стварылі ініцыятыву MovaMed за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў мэдыцыне


Акцыя пратэсту мэдыкаў у Віцебску, 15 жніўня 2020 году.
Акцыя пратэсту мэдыкаў у Віцебску, 15 жніўня 2020 году.

Ініцыятыва заснавала тэлеграм-канал, у якога зьявілася больш за 300 падпісчыкаў.

Ініцыятыва MovaMed заснавалі беларускія мэдыкі на дабрачыннай аснове для пашырэньня выкарыстаньня беларускай мовы ў мэдыцыне.

«Мы маем беларускую мэдыцынскую лексыку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў наш геній Язэп Драздовіч („Анатамічны і фізыялягічны слоўнік“). Шмат было зроблена ў 20-30-я і 90-я гады XX стагодзьдзя.

У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасьцю, беларускамоўны пацыент пры размове зь лекарам ня будзе вымушаны пераходзіць на расейскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне — не пікет, а зусім натуральная зьява.

Беларусы зьмяніліся. Мы адчулі сябе нацыяй, якая мае гістарычныя традыцыі павагі да закону, талерантнасьці і спагады. Мы ня хочам зьяжджаць, мы хочам быць гаспадарамі сваёй зямлі. Хочам, каб нашы дзеці засталіся беларусамі.

Нашай мэтай ёсьць вывучэньне і аднаўленьне беларускай мэдыцынскай тэрміналёгіі, свабоднае валоданьне ёй у стасунках зь беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў мэдыцынскай навуцы і дыскусіях», — напісала ініцыятыва ў сваім тэлеграм- канале.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG