Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі адбыўся землятрус, які адчулі і ў суседніх балканскіх краінах


Вёска Дамасі ў цэнтральнай Грэцыі сёньня
Вёска Дамасі ў цэнтральнай Грэцыі сёньня

У цэнтральнай Грэцыі адбыўся землятрус зь меркаванай магнітудай 6.0, які таксама адчувалася ў суседніх Альбаніі і Паўночнай Македоніі, а таксама ў Косаве і Чарнагорыі, перадае «Голас Амэрыкі».

Прынамсі адзін чалавек пацярпеў ад абломкаў, але іншых паведамленьняў аб сур’ёзных траўмах не паступала.

У некаторых старых дамах і будынках абрынуліся або трэснулі сьцены.

Адчуўшы штуршкі, людзі выбеглі з жылых дамоў і офісных будынкаў на вуліцы Ларысы і Тырнаваса — двух найбліжэйшых да эпіцэнтру землятрусу гарадоў.

Шматлікія паўторныя штуршкі скаланалі мясцовасьць. Сваю дапамогу ў ліквідацыі наступстваў Грэцыі прапанавала суседняя Турэччына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG