Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр АГП застаецца ў турме на Акрэсьціна, хоць Менскі гарадзкі суд скасаваў ягоны арышт


Мікалай Казлоў

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Мікалай Казлоў па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна. Пры тым, што Менскі гарадзкі суд 1 сакавіка вынес рашэньне: пастанову раённага суду аб пакараньні палітыка 15 днямі арышту адмяніць, справу мае разгледзець іншы судзьдя.

Нягледзячы на гэта, Мікалая Казлова так і не адпусьцілі, паведамілі ў прэсавай службе АГП. Участковы ў Партызанскім РУУС Менску сказаў, што Казлоў затрыманы да наступнага суду, які пройдзе 3 сакавіка. Аднак ні канцылярыя ў адміністрацыйных справах, ні сакратар судзьдзі ня маюць інфармацыі, ці адбудзецца працэс сапраўды.

72 гадзіны ад моманту затрыманьня кіраўніка АГП мінаюць у сярэдзіне дня 4 сакавіка.

1 сакавіка Мікалая Казлова выклікалі ў Партызанскае РУУС Менску для складаньня трэцяга запар пратаколу за «непадпарадкаваньне» — адмову даваць падпіску аб невыдаваньні ў «справе Каардынацыйнай рады». Зь міліцыі ён ня выйшаў.

Пазьней сваякам сказалі, што яго забралі ў турму на Акрэсьціна адбываць адміністрацыйнае пакараньне — прысуджаныя раней 15 дзён арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG