Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску суседзяў пакаралі за сумеснае піцьцё гарбаты: агулам на 1580 рублёў штрафу і 15 дзён арышту

Сілавікі ў чорным. Ілюстрацыйнае фота.
Сілавікі ў чорным. Ілюстрацыйнае фота.

Асудзілі суседзяў, якія сабраліся 4 лютага на гарбату ля дома па вуліцы Багдановіча, 55 у Менску.

Тады суседзі сабраліся на традыцыйнае чаяваньне. У нейкі момант з аркі дому да іх выйшлі 15 чалавек у цёмнай вопратцы. Яны атачылі суседзяў і паведамілі ім, што паступаюць скаргі на такія сходы.

Усіх удзельнікаў чаяваньня адвялі ў аўтобус для ўстанаўленьня іх асобы. У РУУС Цэнтральнага раёну адвезьлі 9 чалавек, дзе на іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП, а на некаторых і па арт. 23.4 КаАП. Семярых адпусьцілі да суду дадому, а дваіх адправілі ў турму на Акрэсьціна.

У турму тады трапілі Ганна Цуба і журналістка «Белсату» Кацярына Ткачэнка. У РУУС на іх дваіх склалі адразу два пратаколы, але на Акрэсьціна журналістцы стала дрэнна і яе адвезьлі на хуткай.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», 5 лютага судзьдзя Дзьмітрый Карсюк прызнаў Ганну Цубу вінаватай у непадпарадкаваньні і чаяваньні, палічыўшы гэта масавым мерапрыемствам. 26-гадовая дзяўчына ўжо адседзела 15 дзён арышту.

2 сакавіка судзілі журналістку Кацярыну Ткачэнку. Судзьдзя Карсюк аштрафаваў яе паводле двух пратаколаў на 50 базавых велічыняў (1450 рублёў).

Па рашэньні судзьдзі Карсюка Ганна Палоньнікава і Марына Кашына былі аштрафаваныя на 725 рублёў (25 базавых), а Віялета Клюева атрымала штраф 870 рублёў (30 базавых).

Аляксандру Стрыжанаву і Ірыну Брошчан судзьдзя Вікторыя Шабуня пакарала штрафам 725 рублёў (25 базавых).

Суды яшчэ над двума ўдзельнікамі чаяваньня чакаюцца 9 сакавіка.

XS
SM
MD
LG