Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч — Гарбачову: «Вы галоўны чалавек ХХ стагодзьдзя»


Міхаіл Гарбачоў. Кадр зь фільму Віталя Манскага
Міхаіл Гарбачоў. Кадр зь фільму Віталя Манскага

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч павіншавала Міхаіла Гарбачова з 90-гадовым юбілеем.

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч даслала віншаваньне былому прэзыдэнту СССР, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Міхаілу Гарбачову з нагоды ягонага 90-годзьдзя.

«Дарагі Міхаіл Сяргеевіч, я думаю, што жыць доўга, хоць гэта і нядоўга, сумна і цікава адначасова, — напісала Алексіевіч. — Як гэта хацелі б зрабіць мільёны людзей ва ўсім сьвеце, я хачу перадаць Вам словы любові і ўдзячнасьці за тое, што найлепшыя нашыя гады надзей прайшлі з Вамі. Мы ўсе тады былі рамантыкамі, але шлях да свабоды аказаўся не такім ясным, як нам марылася, ён стромкі і пакручасты.

І ўсё ж колькі б новых пакаленьняў ні прыйшло і з чым бы яны ні прыйшлі, Вы для ўсіх будзеце галоўным чалавекам ХХ стагодзьдзя. Мы больш удачлівыя — мы Вашыя сучасьнікі. Дзякуй».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG