Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі мужа заснавальніцы незалежнага сайту «Бинокль»


Каманда незалежнага выданьня «Бинокль»

Супраць Паўла Гарашчанкі — мужа выдаўца незалежнага сайту «Бинокль» Дар’і Гарашчанкі — распачалі крымінальную справу. Павел затрыманы на 72 гадзіны.

«Сёньня ў іх дома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус. Падрабязнасьцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы», — расказала «Эўрарадыё» галоўная рэдактарка «Бинокля» Ксенія Пятровіч.

26 студзеня да «Бинокля» прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Яны правялі «агляды» ў межах праверкі. Па выніках канфіскавалі дакумэнты, пячаткі, кампутары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў праверкі сьледчыя вырашалі, ці ёсьць падставы для завядзеньня крымінальнай справы. Выглядае на тое, што вырашылі: ёсьць.

Сайт і тэлеграм-канал «Бинокля» не абнаўляюцца з канца студзеня — у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасьці гэта рабіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG