Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2 сакавіка чарговы раз даражэе аўтамабільнае паліва


Розьнічныя цэны на дызэльнае паліва і аўтамабільны бэнзін павялічацца на 1 капейку.

Пра гэта паведамілі на сайце дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». Цана 1 літра бэнзіну АІ-92 будзе 1 рубель 75 капеек, АІ-95 — 1 рубель 85 капеек, АІ-98 — 2 рублі 7 капеек, дызэльнага паліва — 1 рубель 85 капеек.

На пачатку студзеня ў інтэрвію ведамаснаму выданьню «Вестник Белнефтехима» кіраўнік «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў расказаў, як сёлета будзе зьмяняцца цана на паліва для насельніцтва.

«Мы не плянуем мяняць падыход да цэнаўтварэньня, які прайшоў праверку часам і ў асноўным станоўча ўспрыняты насельніцтвам ды бізнэсам. У залежнасьці ад зьменаў кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасьці нафтаперапрацоўчых заводаў рух цэнаў будзе адбывацца як у бок павелічэньня, так і зьніжэньня — і ня больш як на 1 капейку за 1 літар у тыдзень», — патлумачыў кіраўнік «Белнафтахіму».

Папярэдняе падаражэньне адбылося 23 лютага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG