Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне спэцслужбы закрылі адну з найбольшых прарасейскіх ботафэрмаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Служба бясьпекі Ўкраіны заблякавала больш як 18 тысяч акаўнтаў так званай ботафэрмы, якая працавала на заказы з Расеі і ад прарасейскіх палітычных сілаў Украіны.

Як паведаміў прэсавы цэнтар СБУ, ботафэрму стварылі тры жыхары Кіева, якія выкарыстоўвалі акаўнты ў сацыяльных сетках для ўплыву на грамадзян у часе леташняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя органы самакіраваньня.

Паводле СБУ, ботафэрма накручвала колькасьць галасоў на сацыялягічных апытаньнях і перадрук замоўных публікацый зь непраўдзівай інфармацыяй пра сытуацыю ва Ўкраіне. Плацілі за такія паслугі праз забароненыя ва Ўкраіне расейскія электронныя кашалькі, што дазволіла захаваць ананімнасьць кліентаў, якія замовілі падтрымку паведамленьняў у сацыяльных сетках. Кошт вар’іраваў у залежнасьці ад складанасьці задач і спэцыфікі аўдыторыі.

Па месцы знаходжаньня ботафэрмы сьледчыя знайшлі на сэрвэрным абсталяваньні падсанкцыйныя праграмныя прадукты. Пры ператрусе вынялі кампутарную тэхніку і SIM-карты мабільных апэратараў. Заведзеная крымінальная справа паводле факту незаконных дзеяньняў з дакумэнтамі на перавод грошай, плацёжнымі карткамі і зь іншымі сродкамі доступу да банкаўскіх рахункаў.

Штогод кібэрспэцыялісты ўкраінскіх спэцслужбаў выкрываюць у сацыяльных сетках вялікую колькасьць псэўдаакаўнтаў, якія зьвязваюць з так званымі «ботафэрмамі». Толькі летась, паводле афіцыйнай інфармацыі, спэцслужбы заблякавалі дзейнасьць больш як 20 ботафэрмаў з агульнай колькасьцю больш як 60 тысяч акаўнтаў, а таксама да паўтысячы інтэрнэт-агітатараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG