Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку адкрылася фотавыстава «Абуджаная Беларусь» пра беларускія пратэсты


Фатаздымак зь беларускіх пратэстаў
Фатаздымак зь беларускіх пратэстаў

Фатаздымкі будуць экспанавацца ў цэнтры сталіцы Падляшша да канца сакавіка.

У цэнтры Беластоку на цэнтральнай плошчы Рынак Касьцюшкі адкрылася выстава фатаздымкаў пра беларускія пратэсты «Абуджаная Беларусь», піша партал Dzień dobry Białystok.

Сярод аўтараў, чые здымкі зьмясьцілі ў цэнтры гораду — Ірына Арахоўская (Белсат), Дар’я Буракіна, Вольга Шукайла, Вадзім Заміроўскі (Tut.by), Надзея Бужан («Наша ніва»), Сяргей Сацук (Naviny.by), Максім Маліноўскі, Аляксандар Ружачка, Максім Тарналіцкі і Ўладзімер Барысевіч (Onliner.by).

Намесьнік прэзыдэнта Беластоку Рафал Рудніцкі заявіў, што выстава ўразіць многіх жыхароў гораду.

«Фатаздымкі паказваюць нам суседзяў, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасьць, і дэманструюць брутальную сілу рэжыму. Адначасова гэта перасьцярога для палякаў, бо нагадвае нам, што свабода не даецца аднойчы і назаўсёды».

Арганізатарам выставы выступае фонд «Інфармацыйнае бюро „Беларусь у фокусе“», беластоцкі партнэр — галерэя імя Сьляндзінскіх. Да Беластоку выставу паказалі ў Варшаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG