Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зоя Белахвосьцік: Мы рыхтуемся да вясны


Зоя Белахвосьцік
Зоя Белахвосьцік

Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосьцік лічыць, што беларусы не супакоіліся, а зьбіраюцца зь сіламі. Пра гэта яна сказала ў інтэрвію Радыё Рацыя.

Адносна пэрспэктывы масавых акцый актрыса сказала, што не зьяўляцца ні аптымісткай, ні скептыкам.

«Я, напэўна, проста рэалістка. Акцый у нас хапае ў Беларусі. Яны зусім іншыя. І я так лічу, што нашае супраціўленьне больш пайшло ўнутр кожнага чалавека. І зусім дзіўна было б, каб людзі самі нарываліся. І так захопліваюць і затрымліваюць. Учора затрымалі 20 чалавек у Маладэчне. Калі ўжо дайшло да таго, што бабулек здымаюць з электрычак за тое, што яны чытаюць беларускую літаратуру, то нарывацца, каб сесьці, гэта ня самае лепшае. Я ня думаю, што беларусы супакоіліся. Я думаю, што мы ўсе рыхтуемся да вясны. Зьбіраем моц, зьбіраемся з сіламі, з духам. І нешта будзе!»

У размове была закранутая і тэма купалаўскага тэатру, якая зрабілася актуальнай апошнімі днямі. Так, актрыса Вера Палякова заявіла, што Павал Латушка прымусіў актораў звольніцца, а Зянон Пазьняк паставіў яму ў віну тое, што ён не ўтрымаў іх ад звальненьня, і ў выніку нацыянальны тэатар фактычна зьнішчаны.

«Я наогул стараюся не заўважаць гэтыя вар’яцкія і бязглуздыя выказваньні. І нават ня хочацца пераходзіць на асобы. Я разумею, што не выказацца Вера Палякова ня можа, таму што яна той чалавек — які той чалавек. Яна знаходзіцца ў гэтым, як кажуць, „харчовым ланцугу“. І гэта ўсё ў стылі ілжывай, цынічнай, зусім бяздарнай прапаганды, якая патрабуе стварыць вобраз ворага. І з Паўла Паўлавіча яны хочуць зрабіць ворага».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG