Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтапрабег у гонар «Бурага» прайшоў на Беласточчыне. Марш сёлета быў сарваны актывісткамі руху «Грамадзяне РП»


Сёньня прадстаўнікі нацыяналістычных колаў правялі аўтамабільны рэйд ад Гайнаўкі да Нараўкі празь беларускія праваслаўныя вёскі Беласточчыны, паведамляе Радыё Рацыя.

На працягу 20-ці кілямэтраў яны праяжджалі празь беларускія праваслаўныя вёскі. Рэйд быў наладжаны ў гонар Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога ў 1946 годзе зьдзейсьніў злачынствы, ахвярамі якіх сталі 79 мірных жыхароў, праваслаўных беларусаў, у тым ліку жанчыны і дзеці.

27 лютага ў суботу ў Гайнаўцы прайшла акцыя «Вечная памяць», падчас якой ушаноўвалі ахвяр жаўнераў «Бурага».

Таксама ў адной зь мясцовых цэркваў прайшло набажэнства за ахвяр.

Як напісала сёньня Gazeta Wyborcza, cёлета гайнаўскі марш памяці «выклятых жаўнераў» Бурага быў заблякаваны. Усе даты і месцы, калі ён патэнцыйна мог быць праведзены як цыклічнае мерапрыемства (у той жа час, што і ў папярэднія гады), былі «занятыя» арганізатарамі мерапрыемстваў, прысьвечаных памяці ахвяр Бурага, якія ў папярэднія гады стаялі на шляху нацыяналістаў з 79 белымі ружамі ў руках.

Блякады — заяўкі на сходы перад падачай заяўкі на арганізацыю нацыяналістычнага маршу — былі зробленыя ў гарадзкім упраўленні Гайнаўкі жанчынамі, зьвязанымі з грамадзкім рухам «Грамадзяне Рэспублікі Польшча». Было пададзена каля 20 такіх заявак аж да 1 сакавіка, гэта значыць да Нацыянальнага дня памяці «выклятых жаўнераў», заснаванага Соймам ў 2011 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG