Як паведамляе tut.by, зьмены закрануць прыблізна 350 тысяч чалавек.
Яны тычыцца адлічэньняў наймальнікаў на прафэсійнае пэнсійнае страхаваньне для тых, то працуе ў шкодных і небясьпечных умовах працы.
Паведамляецца, што зь 1 студзеня падвысілі адлічэньні на прафэсійнае пэнсійнае страхаваньне наступных работнікаў:
- для работнiкаў лётнага i лётна-выпрабавальнага складу грамадзянскай авіяцыі — 9% (замест 4,8%);
- для работнікаў, якія ажыцьцяўляюць непасрэднае кіраваньне палётамі паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі, — 9% (замест 4,8%);
- для бортапэратараў і бортправаднікоў паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі — 9% (замест 4,8%);
- для артыстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовішчных арганізацый, калектываў мастацкай творчасьці, занятых у пасадах, якія даюць па характары творчай дзейнасьці права на прафэсійную пэнсію раней дасягненьня агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту на 15 гадоў, — 9% (замест 4,8%);
- для спартоўцаў, якія займаюцца прафэсійным спортам і зьяўляюцца членамі нацыянальных камандаў Беларусі па відах спорту, — 9% (замест 4,8%);
- для артыстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовішчных арганізацый, калектываў мастацкай творчасьці, занятых у пасадах, якія даюць па характары творчай дзейнасьці права на прафэсійную пэнсію раней дасягненьня агульнаўстаноўленага пансійнага ўзросту на 10 гадоў, — 6% (замест 2,6%);
- для спартоўцаў, якія займаюцца прафэсійным спортам і якія не зьяўляюцца членамі нацкомандаў Беларусі, — 6% (замест 2,6%);
- для работнікаў інжынерна-тэхнічнага складу грамадзянскай авіяцыі — 6% (замест 2,3%);
- для работніц тэкстыльнай вытворчасьці, занятых на станках і машынах, — 6% (замест 2,3%);
- для жанчын, якія працуюць трактарысткамі, трактарысткамі-машыністкамі сельскагаспадарчай вытворчасьці, машыністамі будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын, — 6% (замест 2,3%);
- для мужчын, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасьці, непасрэдна занятых у вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі, — 6% (замест 2,3%);
- для жанчын, якія працуюць жывёлаводамі (апэратарамі жывёлагадоўчых комплексаў і мэханізаваных фэрмаў і сьвінаводамі (апэратарамі сьвінагадоўчых комплексаў і мэханізаваных фэрмаў ), якія выконваюць пэўныя віды работ, а таксама якія працуюць даяркамі (апэратарамі машыннага даеньня) — 6% (замест 2,3%);
- для асобных катэгорый мэдычных і пэдагагічных работнікаў — 4% (замест 1,5%), а таксама некаторых іншых катэгорыяў.