Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ня будзе аўтаматычна падаўжаць візы беларусам, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі


Беларусы Літвы на акцыі салідарнасьці зь землякамі. Вільня, люты 2021 году

Беларусам, які прыехалі ў Літву з гуманітарным дазволам, ужо выдалі 213 нацыянальных віз.

«Візы ня будуць працягвацца аўтаматычна. Беларусы павінны будуць паўторна падаваць дакумэнты на атрыманьне нацыянальнай візы або віду на жыхарства», — паведаміла BNS кіраўнік літоўскага Дэпартамэнту міграцыі Эвэліна Гудзінскайтэ, піша delfi.lt.

  • На сёньня беларусам, які прыехалі ў Літву з гуманітарным дазволам, выдадзена 213 нацыянальных віз — у часткі зь іх віза на паўгода, у часткі — на год, у залежнасьці ад падставаў для выдачы візы і дакумэнтаў, якія іх пацьвярджаюць. Тэрмін дзеяньня нацыянальных віз, выдадзеных 6 беларусам, заканчваецца ў сакавіку.
  • Парадак, які дазваляе прыезд беларусаў па асаблівых гуманітарных меркаваньнях, набыў моц у пачатку жніўня 2020 году. Гуманітарныя дазволы выдаюць беларускім грамадзянам, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі, рэпрэсій або судовага перасьледу, актыўным удзельнікам апазыцыі.
  • Паводле апошніх зьвестак, 798 грамадзянам Беларусі дазволены ўезд у Літву па гуманітарных прычынах, 368 зь іх ужо знаходзяцца ў Літве, а 95 чалавек зьвярнуліся па прытулак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG