Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпянкоў пра зьбітага журналіста: сілавікам трэба было дзейнічаць яшчэ больш жорстка


Адар'я Гуштын
Адар'я Гуштын

Журналістка Гуштын: «Карпянкоў абсалютна ўпэўнены ў сваёй беспакаранасьці».

Журналістка Адар’я Гуштын, жонка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, распавяла ў фэйсбуку, што напярэдадні паразмаўляла зь Мікалаем Карпянковым, які цяпер працуе намесьнікам міністра ўнутраных спраў, камандзірам Унутраных войскаў.

Адар’я Гурштын спытала ў Карпянкова, чаму да гэтага часу не знайшлі і не пакаралі сілавікоў, якія незаконна затрымалі і зьбілі яе мужа ў жніўні 2020 году. Той адказаў, што сілавікі «ўсё зрабілі правільна, і наогул — трэба было дзейнічаць яшчэ больш жорстка».

Яна лічыць, што Карпянкоў — прыклад абсалютна ўпэўненага ў сваёй беспакаранасьці сілавіка, які зайшоў «так далёка, што асабіста яму ўжо няма куды адступаць». На думку Гуштын усё, што можа Карпянкоў цяпер — цягнуць за сабой іншых.

«У яго заўсёды было такое „разуменьне“ закону, і ў адрозьненьні ад таго ж Караева, ён ніколі нават не спрабаваў стварыць вобраз „прагрэсіўнага сілавіка“».

На прэтэнзіі па адсутнасьці крымінальных спраў супраць сілавікоў намесьнік міністра ўнутраных спраў сказаў, што сілавікі «абараняюць грамадзян, а не адмарозкаў».

«Адзінае, што не магу зразумець, як такі імпульсіўны чалавек кіруе агромністым калектывам, дзе трэба мець халодны розум і стратэгічнае мысьленьне, асабліва зараз, у арміі», — падагульніла свае ўражаньні ад кароткай гутаркі Адар’я Гуштын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG