Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва нарвэскай кампаніі «Yara» абмяркуе зь беларускай дыяспарай, ці падпісваць кантракт на закупкі беларускага калію


Акцыя ў падтрымку беларусаў каля сядзібы нарвэскай кампаніі Yara 27 лютага 2021 году

Працягваецца падпісаньне пэтыцыі з заклікам спыніць супрацу зь «Беларуськаліем».

Пэтыцыю, зьмешчаную на плятформе change.org, у апошнія дні лютага падпісалі яшчэ некалькі тысяч чалавек. Агульная лічба падпісантаў набліжаецца да 43 тысяч.

«„Беларуськалій“ ёсьць адной з асноўных крыніц фінансаваньня АМАПу Лукашэнкі, а таксама КДБ і атрадаў катаваньняў, якія нясуць адказнасьць за зьняволеньні, згвалтаваньні, катаваньні і перасьлед дзясяткаў тысяч людзей», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Раней страйкам прадпрыемства заклікаў Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем», паколькі кіраўніцтва прадпрыемства ня выканала ніводнага патрабаваньня.

У панядзелак, 1 сакавіка адбудзецца відэасустрэча беларусаў замежжа з кіраўніцтвам нарвэскай кампаніі. Удзел у ёй плянуе ўзяць і дырэктар Yara. Кіраўніцтва ў дадзены момант разважае, ці працягваць кантракт зь «Беларуськаліем».

Пэтыцыю дашлюць па e-mail у офіс кампаніі Yara і асабіста дырэктару вечарам нядзелі 28 лютага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG