Як расказаў агенцтву Associated Press мясцовы жыхар, узброеныя нападнікі, акрамя школы, атакавалі вайсковы лягер і кантрольна-прапускны пункт паблізу. Менавіта гэтая акалічнасьць, паводле словаў відавочцы, магла перашкодзіць вайскоўцам умяшацца ў сытуацыю ў школе.
Службы бясьпекі праводзяць апэрацыю пошуку злачынцаў.
У Замфары дзейнічаюць некалькі буйных злачынных групаў, якія вядомыя выкраданьнямі ў абмен на грошы і вызваленьне з турмаў іх асуджаных суўдзельнікаў.
Раней у гэтым месяцы ў іншым нігерыйскім штаце, Нігер, таксама атакавалі школу. Сама менш адно дзіця загінула, больш за 40 чалавек былі выкрадзеныя. Сярод іх ня толькі школьнікі, але і іх настаўнікі і сямейнікі. Два месяцы раней узброеная банда выкрала каля 400 хлопчыкаў са школы ў нігерыйскім штаце Кацын.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў