Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Антыпольскі крок і нэасталінскі наратыў», — польскі экспэрт пра ідэю зрабіць 17 верасьня дзяржаўным сьвятам у Беларусі


Беларускамоўны надпіс у Беластоку, канец 1939 года.

Улады Беларусі разглядаюць 17 верасьня як магчымую дату Дня нацыянальнага адзінства. Пра гэта ў сваім твітэры выказаўся Адам Эбэрхард, дырэктар адной з самых уплывовых дасьледчых установаў Польшчы — Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў.

«Усё больш сыгналаў, што 17 верасьня будзе новым дзяржаўным сьвятам у Беларусі: Днём нацыянальнага адзінства. Гэта антыпольскі крок, а таксама сыгнал узмацненьня нэасталінскага гістарычнага наратыву. У Беларусі ёсьць шмат вуліц у гонар 17 верасьня, што ва Ўкраіне — рэдкасьць», — напісаў Эбэрхард.

Сёньня на адным з праўладных сайтаў пачалося галасаваньне за дату Дня нацыянальнага адзінства. Выбраць можна паміж 17 верасьня (днём уваходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, якая тады ўваходзіла ў склад Польшчы) і 14 лістапада (калі Вярхоўны савет БССР афіцыйна прыняў Заходнюю Беларусь у склад БССР).

У Польшчы падзеі 17 верасьня 1939 году разглядаюцца як напад СССР на польскія тэрыторыі і наступства падзелу краіны паміж Сталіным і Гітлерам. Пасьля ўваходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць польскіх чыноўнікаў і ляяльных да польскай улады жыхароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG