Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадар бел-чырвона-белай хаты адмовіўся яе перафарбоўваць: «Хай трымаюць за кратамі»


Хата Анатоля Каханчыка
Хата Анатоля Каханчыка

Сябра КХП-БНФ Анатоль Каханчык гатовы зноў ісьці за краты, але не пагаджаецца выконваць патрабаваньне міліцыі перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату.

За тое, што былы ўжо кіраўнік пуцейнай брыгады Полацкага аддзяленьня чыгункі Анатоль Каханчык пафарбаваў сваю хату ў вёсцы Алёшча ў бел-чырвона-белыя колеры, яму далі сем сутак за нібыта «несанкцыянаваны пікет».

Пасьля адседкі Каханчыка выклікалі ў Полацак да кіраўніцтва і прапанавалі звольніцца «па згодзе бакоў». Каханчык адпрацаваў на чыгунцы 38 гадоў, да пэнсіі яму заставалася тры гады.

У міліцыі Каханчыку сказалі, што калі ён не перафарбуе хату, яго зноў пасадзяць. Аднак сябра КХП-БНФ заявіў, што ня будзе гэтага рабіць.

«Я не зафарбую. Так ім і сказаў, што, маўляў, у вас адзін варыянт — трымаць мяне за кратамі, але хата ўсё адно застанецца бел-чырвона-белай», — цытуе Каханчыка праваабарончы сайт «Віцебская вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG