Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне знайшлі новае радовішча нафты


Сьвідравіны ля Рэчыцы

У Беларусі, у Хойніцкім раёне, адкрылі новае радовішча нафты. Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара «Беларуснафты» па геалёгіі Пётр Поўжык.

«Гэта першы выпадак у маёй кар’еры, калі ў адным раёне знаходзяцца адразу чатыры радовішчы нафты. Летась мы адкрылі тут тры», — сказаў Поўжык.

«Для вывучэньня рэсурснага патэнцыялу Цэнтральнай структурнай зоны Прыпяцкага прагіну ў 2021-2022 гадах спэцыялісты „Беларуснафты“ плянуюць прасьвідраваць тут 13 пошукава-выведных сьвідравін», — цытуе «Белта» Поўжыка.

Папярэдне запасы нафты ў гэтым радовішчы ацэньваюцца ў 0,5 млн тон. Ад 1966 па 2021 год у Беларусі здабыта звыш 138 млн тон нафты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG