Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выйшла з агульнай паветранай прасторы СНД і Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту. Што гэта значыць


Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб выхадзе з двух пагадненьняў СНД — пра грамадзянскую авіяцыю і аб выкарыстаньні паветранай прасторы.

Пагадненьне аб грамадзянскай авіяцыі 25 сьнежня 1991 году ў Менску падпісалі Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кіргізстан, Малдова, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан ды Ўкраіна. Гэты дакумэнт прадугледжвае, што паветраная прастора ўсіх 12 краін разглядаецца як адзіная паветраная прастора. У межах гэтага дакумэнту былі створаныя Рада па авіяцыі і паветранай прасторы і Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт.

15 траўня 1992 году ў Ташкенце Азэрбайджан, Расея, Беларусь, Таджыкістан, Армэнія, Туркмэністан, Казахстан, Узбэкістан, Кіргізстан, Малдова і Ўкраіна падпісалі пагадненьне аб выкарыстаньні паветранай прасторы.

Гэты дакумэнт прадугледжвае, што дзяржавы-падпісанты абавязваюцца надаваць сваю паветраную прастору для дзейнасьці ўзброеных сілаў Садружнасьці і не чыніць дзеяньняў, якія будуць ускладняць іх нармальнае функцыянаваньне.

Украіна пачала пераглядаць свой удзел у СНД пасьля таго, як у з 2014 годзе Расея анэксавала Крым і пачала баявыя дзеяньні на Данбасе.

З 2018 году Ўкраіна пачала выходзіць з усіх устаноўчых органаў СНД і з пагадненьняў, падпісаных у межах гэтай інтэграцыйнай арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG