Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз разглядае магчымасьць новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі


Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.

Эўразьвяз разглядае магчымасьць новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, заявіў 22 лютага вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.

Такую заяву ён зрабіў пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу ў Брусэлі. Як паведамляюць крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі, ніхто зь міністраў не выступаў супраць пашырэньня санкцый, і праца над сьпісам павінна пачацца на наступным тыдні.

«Працягваюцца рэпрэсіі і ўсё большы перасьлед народу і грамадзянскай супольнасьці з боку ўладаў, — сказаў Жузэп Бурэль. — Мы разглядаем магчымасьць далейшых санкцый, а тым часам выказваем падтрымку беларускаму народу і яго законнаму патрабаваньню дэмакратыі, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасьць і караючы санкцыямі тых, хто адмаўляе ім у гэтым фундамэнтальным палітычным праве».

Як паведаміў у сваім Тэлеграм-канале дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, офіс Ціханоўскай перадаў у структуры Эўразьвязу абноўлены пералік асобаў на ўключэньне ў санкцыйныя сьпісы. Прапанаваны сьпіс папоўніўся 20 асобамі, якія бралі ўдзел у незаконных судовых працэсах супраць незалежных журналістаў і дэмакратычных актывістаў.

Паводле Вячоркі, які спасылаецца на свае крыніцы, сярод міністраў замежных справаў ёсьць кансэнсус, што 4-ы пакет санкцыяў мусіць быць уведзены ўжо падчас наступнага паседжаньня Рады замежных справаў Эўразьвязу (у сакавіку).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG