Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падобныя паветраныя інцыдэнты адбыліся ў адзін дзень у дзьвюх краінах


Фрагмэнт рухавіка ў двары дома ў прыгарадзе Дэнвэра, штат Каларада, 20 Лютага 2021.

У суботу, 20 лютага, у ЗША і Нідэрляндах адбыліся два падобныя паветраныя інцыдэнты — абломкі пасажырскіх самалётаў упалі на жылыя раёны.

У ЗША самалёт Boeing 777 авіякампаніі United Airlines, які вылецеў з Дэнвэра ў Ганалулу, страціў часткі правага рухавіка. Адзін буйны абломак зваліўся ў сад жылога дому, іншыя — на спартовую пляцоўку. Ніхто не пацярпеў.

У самалёце знаходзіліся 230 пасажыраў і 10 членаў экіпажу, ніхто зь іх таксама не пацярпеў. Самалёт вярнуўся ў Дэнвэр, зьдзейсьніўшы аварыйную пасадку. Прычыны аварыі высьвятляюцца.

У той жа дзень, на грузавым самалёце Boeing 747-400F, які ляцеў з Маастрыхта ў Нью-Ёрк, у адным з чатырох рухавікоў пачаўся пажар. Часткі абшыўкі рухавіка ўпалі, параніўшы на зямлі двух чалавек. Пажылая жанчына была дастаўленая ў бальніцу з траўмай галавы, а дзіця, што ўзяўся падняць гарачы абломак, атрымаў апёкі. Самалёт пасьпяхова прызямліўся ў аэрапорце Льежа ў Бэльгіі.

Заходнія СМІ паведамляюць, што сьледчыя органы не знайшлі сувязі паміж інцыдэнтамі ў ЗША і Нідэрляндах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG