Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйковец зь «Беларуськалію» спыніў галадоўку


Юры Корзун
Юры Корзун

Юры Корзун, былы работнік «Беларуськалію», які далучыўся да страйку ў жніўні 2020-га, трымаў галадоўку з 11 лютага, калі яго затрымалі.

Ён абвясьціў галадоўку ў сувязі з «фактычным выкраданьнем [яго] без тлумачэньня прычын», «незаконным вядзеньнем адміністрацыйнага працэсу» і «парушэньнем тэрміну разгляду справы».

12 лютага Юрыя Корзуна асудзілі на 15 дзён арышту за «ўдзел у масавым мерапрыемстве».

18 лютага Юры Корзун выйшаў з галадоўкі, паведаміў «Страйкам Беларуськалію».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG