Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэс ЗША ўнесьлі рэзалюцыю, у якой урад Беларусі называюць нелегітымным


Кангрэс ЗША

У Камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША па замежных справах унесьлі рэзалюцыю ў справе падтрымкі народу Беларусі, асуджэньня фальсыфікацый на выбарах і жорсткіх рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў, паведамляе сайт Кангрэсу ЗША.

У дакумэнце выкарыстоўваецца фармулёўка «нелегітымны ўрад Беларусі» (the illegitimate Government of Belarus). Раней ЗША не прызналі легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі як прэзыдэнта.

Аўтары рэзалюцыі прапануюць увесьці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі супольна з краінамі Захаду. Гаворка ідзе пра беларускія дзяржаўныя кампаніі, якія парушалі правы працоўных пасьля 9 жніўня 2020 году.

Аўтары рэзалюцыі прапаноўваюць ЗША зьвярнуцца да ўсіх эўраатлянтычных партнэраў для поўнага перагляду эканамічных адносін з Рэспублікай Беларусь у частцы доступу Беларусі да фінансавых інструмэнтаў і любых паставак тавараў і паслуг.

«Палата прадстаўнікоў працягвае падтрымліваць імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону і зноў пацьвярджае, што ажыцьцяўленьне такіх імкненьняў — адзіны спосаб забясьпечыць пастаянную трываласьць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі».

Таксама прапанавана павялічыць падтрымку і юрыдычную дапамогу прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, журналістам, праваабаронцам і пачаць міжнароднае расьсьледаваньне падзей 9 жніўня і рэпрэсіяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG