Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскі актывіст пасьля гутаркі ў Сьледчым камітэце вярнуўся дамоў праз 6 дзён


Страйк на «Белшыне», 21 жніўня 2020
Страйк на «Белшыне», 21 жніўня 2020

Супраць 56-гадовага мясцовага актывіста Сяргея Гурло распачатая крымінальная справа. Пра падставы перасьледу ён адмаўляецца гаварыць, бо даў падпіску аб неразгалошваньні.

Сяргея Гурло 11 лютага папрасілі зайсьці ў Бабруйскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту, каб «нешта паказаць і ўзяць тлумачэньні».

Паводле жонкі Алены, у кватэры быў ператрус. Яе самой там у той момант не было, але дома яна не знайшла кампутара. Жанчына кажа, што 16 лютага ёй стала вядома, што муж увесь час зьняволеньня галадаў.

Сяргей Гурло
Сяргей Гурло

Тым часам сайт абласной міліцыі 17 лютага паведаміў пра затрыманьне 56-гадовага бабруйчаніна. Ягонае імя не называецца. Адзначаецца, што 11 лютага Бабруйскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў супраць мужчыны дзьве крымінальныя справы за зьнявагу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў. Адзначаецца, што бабруйчанін неаднойчы затрымліваўся за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Сяргея Гурло затрымлівалі за ўдзел у пратэстах. У верасьні на знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня ён 7 дзён галадаў у ізалятары.

1 лютага ён звольніўся зь «Белшыны» ў сувязі з выхадам на пэнсію, хоць мог яшчэ працаваць. Сваё рашэньне тлумачыў тым, што «ня хоча падаткамі карміць сілавікоў».

На прадпрыемстве адпрацаваў вульканізатарам шынаў амаль 35 гадоў. Быў старшынём заводзкай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. У 2006 годзе ўдзельнічаў у калектыўным галадаваньні работнікаў супраць перасьледу прафсаюзу адміністрацыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG