Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь СІЗА выпусьцілі палітвязьня Ігната Сідорчыка


СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Суд па яго справе яшчэ не адбыўся.

Як паведамляе «Эўрарадыё», 16 лютага Ігнат Сідорчык выйшаў на волю, хоць суд па яго справе яшчэ не адбыўся.

Яго затрымалі 10 жніўня, і з таго часу ён быў пад вартай. Яго абвінавачвалі па 342 артыкуле — «Удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Ігнат Сідорчык — малады рэжысэр, актор і паэт, 1989 году нараджэньня. Быў у менскім СІЗА нумар 1.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG