Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За перанос лаўкі на праезную частку пратэстоўцу прысудзілі тры гады «хіміі»


Суд Маскоўскага раёну Менску, ілюстрацыйнае фота
Суд Маскоўскага раёну Менску, ілюстрацыйнае фота

Адвакат казаў, Ільлю Толкача трэба апраўдаць, бо не даказаная сувязь між ягонымі дзеяньнямі і меркаванымі наступствамі — шкодай «Менсктрансу», якую ацанілі ў 6126 рублёў.

Судзьдзя Вольга Малашэнка ў судзе Маскоўскага раёну Менску 16 лютага прызнала Ільлю Толкача вінаватым у «актыўным удзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч.1 арт. 342 КК РБ) і прысудзіла яму тры гады абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу (як і прасіў пракурор), піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Толкача затрымалі 21 кастрычніка 2020 году і з таго часу трымалі пад вартай. На тэрмін абскарджваньня яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

Паводле абвінавачаньня, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году Толкач быў на праезнай частцы каля стэлы «Менск — горад-герой» і браў «актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушалі грамадзкі парадак», «не падпарадкоўваўся законным патрабаваньням міліцыі», «выкрыкваў лёзунгі і гучна пляскаў у далоні».

Падсудны часткова прызнаў віну (што быў у тым месцы ў той час, але не прызнаў шкоды «Менсктрансу») і папрасіў прабачэньня ў гораду і грамадзтва. Але адвакат адзначыў, што не даказалі яго датычнасьць да шкоды, нанесенай «Менсктрансу».

Сам ён казаў, што ішоў зь сябрам ад Кастрычніцкай да Нямігі, пабачыў перакрытую Зыбіцкую, пайшоў на Гвардзейскую, дзе хацеў сустрэцца са знаёмым, а пасьля 21 гадзіны кампанія сабралася разыходзіцца, пайшла пешшу ў бок Нямігі. Калі пачуў крыкі і пабачыў, што людзі разьбягаюцца, пабег у бок «Юбілейнай». Дамоў ён ня змог трапіць празь перакрыты рух, стаў фатаграфавацца зь бел-чырвона-белым сьцягам, які пазычыў у пратэстоўца. Калі пачалі выбухаць сьвятлашумавыя гранаты, ён пабег, сутыкнуўся з хлопцам, які прасіў дапамагчы перанесьці лаву на дарогу. Потым сышоў, злавіў машыну і паехаў дамоў.

На відэа штабу Навальнага Ільля Толкач бачны на 11:22:

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG