Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Менскам разрабавалі пахаваньне старажытнага беларускага роду


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Двое жыхароў вёскі Каралішчавічы, што каля Менску, апаганілі сямейнае пахаваньне роду Доўнар-Запольскіх 1919 году, піша Tut.by. Частку агароджы з могілак яны паспрабавалі здаць на мэталалом.

Партал спасылаецца на мясцовага жыхара Аляксандра, які перашкодзіў мужчынам рэалізаваць іхны плян. Ён заблякаваў іх у пункце прыёму мэталалому і выклікаў міліцыю. Пазьней пайшоў на могілкі, каб сфатаграфаваць пахаваньне, і знайшоў скрадзены ў яго лом, якім мужчыны зьнішчалі агароджу.

На думку Аляксандра, магчыма, зьніклі агароджы і зь іншых магіл. Але ўсё запарушана сьнегам, таму відаць пакуль ня ўсе. Суразмоўца Tut.by перажывае, што калі пацярпелых у гэтай гісторыі ня будзе, то зламысьнікаў могуць выпусьціць без наступстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG