Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прасіў штраф, бо ў суботу вясельле: праграміста арыштавалі за бел-чырвона-белае адзеньне на лёджыі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

15 лютага ў судзе Фрунзэнскага раёну асудзілі па ч.1 арт. 23.34 КаАП праграміста Максіма Нікольскага.

Паводле пратаколу, Максім Нікольскі «з мэтай публічнага выказваньня сваіх палітычных інтарэсаў правёў масавае мерапрыемства, а менавіта пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шкленьні вакна найманай кватэры элемэнтаў адзеньня бел-чырвона-белай расфарбоўкі», паведамляюць з суду назіральнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Максіма затрымалі ў пятніцу 12 лютага і зьмясьцілі да суду ў ізалятар на Акрэсьціна. На судзе хлопец вельмі прасіў судзьдзю Марыю Ярохіну прызначыць яму штраф, а не караць «суткамі», бо ў яго ў суботу 20 лютага вясельле.

Вырак судзьдзі — 7 дзён адміністрацыйнага арышту. На волю хлопец выйдзе за дзень да свайго вясельля.

XS
SM
MD
LG