Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскі актывіст не вярнуўся пасьля гутаркі ў Сьледчым камітэце


Сяргей Гурло
Сяргей Гурло

56-гадовага бабруйчаніна, былога лідэра незалежнага прафсаюзу на «Белшыне» Сяргея Гурло 11 лютага выклікаў на «гутарку» сьледчы, і дадому ён не вярнуўся.

У выпадку зьняволеньня актывіст абяцаў абвясьціць галадоўку.

Перад візытам у Бабруйскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту актывіст паведаміў журналістам, што яго «запрасіў на гутарку сьледчы, які вядзе палітычныя справы» і зь якім ён знаёмы праз расьсьледаваньне крадзяжу. Свой інтарэс апэратыўнік патлумачыў тым, што яму трэба «нешта паказаць і ўзяць тлумачэньні». Па словах Гурло, сьледчы ня даў яму гарантыяў, што ён ня будзе затрыманы. У выпадку зьняволеньня актывіст абяцаў абвясьціць галадоўку.

У вечары 11 лютага на тэлефанаваньні Сяргей Гурло не адзываўся. Ягоная жонка Алена думае, што ў кватэры быў ператрус, бо прапаў кампутар. Пазьней жанчыне паведамілі, што мужа затрымалі, як яна кажа, нібыта за абразу прадстаўніка ўлады. 15 лютага ёй патэлефанаваў сьледчы і запэўніў, што Сяргея адпусьцяць у сераду 17 лютага.

Пайшоў на пэнсію, каб «не карміць падаткамі сілавікоў»

Сяргея Гурло не аднойчы затрымлівалі за ўдзел у пратэставых акцыях. У верасьні на знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня ён 7 дзён галадаў у ізалятары і схуднеў на 5 кіляграмаў.

1 лютага ён звольніўся зь «Белшыны» ў сувязі з выхадам на пэнсію, хоць мог яшчэ працаваць. Сваё рашэньне тлумачыў тым, што «ня хоча падаткамі карміць сілавікоў».

На прадпрыемстве адрабіў вульканізатарам шынаў амаль 35 гадоў. Быў старшынём заводзкай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. У 2006 годзе ўдзельнічаў у калектыўным галадаваньні работнікаў супраць перасьледу адміністрацыяй прафсаюзу.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG