Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Пэру падала ў адстаўку, бо атрымала вакцыну па-за чаргою


Peru
Peru

Міністарка замежных справаў Пэру Элісабэт Астэтэ заявіла ў нядзелю ўвечары, што падала ў адстаўку пасьля таго, як высьветлілася, што яе вакцынавалі кітайскай вакцынай Sinopharm ад COVID-19 да пачатку агульнанацыянальнай праграмы вакцынацыі, паведамляе Reuters.

Агенцтва адзначае, што вакцынацыя Астэтэ таксама не была часткай клінічных выпрабаваньняў вакцыны, якія праходзілі ў Пэру.

Напярэдадні прэзыдэнт Пэру Франсыска Сагасьці прыняў адстаўку міністра аховы здароўя Піляр Масэці на фоне скандалу з вакцынацыяй былога прэзыдэнта Мартына Віскары, які таксама быў вакцынаваны па-за чаргой.

Віскара, адхілены ад пасады парлямэнтам у лістападзе праз абвінавачваньні ў карупцыі, патлумачыў, што гэта не вакцынацыя па-за чаргой, а клінічныя выпрабаваньні вакцыны. Аднак пэруанскія СМІ паставілі пад сумнеў гэтыя тлумачэньні.

Міністарка замежных справаў Элісабэт Астэтэ ўзначальвала пэруанскую дыпляматыю зь лістапада.

«Я ўсьвядоміла сваю сур’ёзную памылку, таму вырашыла не прымаць другую дозу», — напісала яна ў Twitter. Палітык дадала, што падала прэзыдэнту прашэньне аб адстаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG