Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стаялі на марозе з 4 раніцы». Былы апэратыўнік расказаў, як міліцыянтаў прымушалі працаваць падчас Народнага Сходу


Былы старэйшы опэрупаўнаважаны Ўпраўленьня наркакантролю і процідзеяньня гандлю людзьмі Мацьвей Купрэйчык расказаў пра гэта ў інтэрвію каналу «Краіна для жыцьця»

— Для забесьпячэньня бясьпекі дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход пад самыя звычайныя дарожныя масты выставілі супрацоўнікаў раённых РУУС. Раптам, іх узарвуць? Былі супрацоўнікі, якіх паставілі а 4 раніцы, хоць аўтобусы там праяжджалі толькі а 12 гадзіне дня. Уявіце, як на марозе ў мінус 15 чалавек вымярзае. Як людзі ўнутры сыстэмы і афіцэры гатовыя трываць такое стаўленьне да сябе? Ніхто ж за такую працу дадаткова не заплаціць.

Мацьвей Купрэйчык у канцы жніўня звольніўся з працы, падаўшы рапарт. Цяпер ён дапамагае ініцыятыве BYPOL.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG