Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла кніга «Нерасстраляныя» пра забітых у 1937 годзе беларускіх літаратараў


Партрэты рэпрэсаваных пры Сталіну беларускіх літаратараў
Партрэты рэпрэсаваных пры Сталіну беларускіх літаратараў

Выданьне ўтрымлівае гісторыі жыцьця, абраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, якія былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» і 15 лютага паступае ў продаж, паведамляе ініцыятыва BY_CULTURE.

У кнізе апавядаецца пра 18 асобаў, сярод іх Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі. Некаторыя матэрыялы, якія ўтрымліваюцца ў кнізе, публікуюцца ўпершыню. Выданьне — частка агульнага праекту «(Не)расстраляныя», куды ўваходзяць таксама песьні на вершы забітых паэтаў ды курс лекцый. Усяго ў працы над ім было задзейнічана каля шасьцідзесяці чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG